08.03.2026
Дарагія нашы суайчынніцы!
Віншую вас з цудоўным, напоўненым прыемнымі эмоцыямі святам 8 Сакавіка.
Яно надыходзіць разам з вясной, абуджаючы ў сэрцах пачуцці захаплення і ўдзячнасці, якія мы дорым вам, дарагія жанчыны – пяшчотныя і моцныя, уважлівыя і клапатлівыя, чароўныя і мудрыя. Вы – самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці.
Дзякуй за тое, што ствараеце гармонію і ўтульнасць, саграваеце сваёй цеплынёй, натхняеце нас, мужчын, на стварэнне.
Няхай у Год беларускай жанчыны ў вас будзе шмат радасных і шчаслівых імгненняў, здзейсняцца запаветныя мары, а блізкія акружаюць любоўю і ўвагай.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
