ВІНШАВАННЕ КІРАЎНІКА ДЗЯРЖАВЫ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) – святам, якое ўвасабляе гераізм, працоўную доблесць і веру суверэннай і моцнай духам нацыі ў шчаслівую будучыню.

Дата вызвалення сталіцы Радзімы ад фашысцкага прыгнёту азнаменавала аднаўленне мірнага жыцця і назаўсёды стала для беларусаў сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і нецмянеючым арыенцірам для новых пакаленняў.

Прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, мы паслядоўна рухаемся да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння.

Перакананы, што памяць аб гераічным мінулым і прыналежнасць да агульнай справы, любоў да Айчыны і гордасць за яе дасягненні дапамогуць нам зрабіць Беларусь паспяховай і працвітаючай.

У гэты асаблівы дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра.

Са святам, з Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка