Устаноўчая канферэнцыя Савецкага раённага аддзялення г. Мінска Беларускай партыі «Белая Русь»

Рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2023 года ажыццёўлена дзяржаўная рэгістрацыя Беларускай партыі “Белая Русь”. Устаноўчы з’езд па яе стварэнню адбыўся 18 сакавіка 2023 года ў Мінску. А ўжо сёння падчас устаноўчай канферэнцыі, якая прайшла на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прынята аднагалоснае рашэнне аб стварэнні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”. Далей адбыліся выбары вышэйшага калегіяльнага органа і вышэйшых кіруючых пасад раённага аддзялення партыі, выбраны дэлегаты на Мінскую гарадскую ўстаноўчую канферэнцыю, а таксама вырашаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

Свой непасрэдны ўдзел у канферэнцыі па стварэнні Савецкага раённага аддзялення г. Мінска Беларускай партыі “Белая Русь” унеслі і прадстаўнікі працоўнага калектыва Дома друку, стаўшы заснавальнікамі і членамі новаўтворанай партыі. У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемства былі запрошаны першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума вышэйшага палітычнага Савета Беларускай партыі “Белая Русь” Бахановіч Аляксандр Генадзевіч, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давыдзька Генадзь Браніслававіч і Дзік Сяргей Канстанцінавіч, кіраўнік раёна г. Мінска, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый розных сфер дзейнасці Савецкага раёна. Так, падчас раённай устаноўчай канферэнцыі абраны вышэйшы калегіяльны орган раённага аддзялення партыі ў колькасці 13 чалавек і адбылося яго першае адкрытае паседжанне па выбарах старшыні Рады і яго намеснікаў.

Старшынёй раённага аддзялення стаў рэктар БНТУ Харытончык Сяргей Васільевіч, а старшыня Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь” Кудзін Вадзім Генадзевіч і дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 ААТ “ААБ Беларусбанк” Хвасцюк Наталля Ананьеўна выбраны на пасады намеснікаў старшыні.

Стварэнне палітычнай партыі прадыктавана часам. Партыя выказвае інтарэсы ўсіх сацыяльных пластоў насельніцтва, а падмуркам яе пабудовы з’яўляецца ідэалогія беларускай дзяржавы. Партыя “Белая Русь” аб’яднае ўсе цэнтры сілы, якія падтрымліваюць палітычны курс Рэспублікі Беларусь, накіраваны на захаванне незалежнасці і суверэнітэту краіны. Гэты орган дазволіць яшчэ больш згуртаваць беларускі народ, аб’яднаць беларусаў, якія шчыра хварэюць за сваю краіну, выступаюць за мір, стабільнасць і бяспеку, стаўшы пляцоўкай для рэалізацыі свайго патэнцыялу на карысць Беларусі.