20 верасня адбылася Канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Беларускага Дома друку. Па дадзеных рэгістрацыі, на паседжанні прысутнічала 58 дэлегатаў з 60 абраных.
На Канферэнцыі членамі прэзідыума былі абраны:
На канферэнцыі былі вынесены змяненні і дапаўненні ў Калектыўны дагавор 2022-2025 гг. Было адзначана, што асноўная мэта змяненняў і дапаўненняў у яго раздзелы – упарадкаваць і прывесці ў адпаведнасць з прававымі нарматыўнымі актамі пункты, раздзелы і дадаткі дзеючага калдагавора, урэгуляваць спрэчныя пытанні, устанавіць прынцып сацыяльнай справядлівасці і адзінага падыходу ў пытаннях сацыяльна-працоўных адносін, захаваць узровень гарантыі з улікам рэальных магчымасцей іх рэалізацыі.
Прафсаюзны камітэт будуе сваю работу на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва з заводаўпраўленнем, вырашаючы ўсе пытанні шляхам канструктыўнага дыялога ў інтарэсах работнікаў. Гэта значыць не толькі патрабаваць, але і браць на сябе частку адказнасці за тыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю прафсаюзаў. Аб’яднанне намаганняў дазваляе нам разам пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспехаў. Праца з сацыяльным партнёрам на вынік дасягаецца дзякуючы ўзаемаразуменню і нормам, замацаваным у калектыўнай дамове Дома друку.
Унесеныя змяненні і дапаўненні канкрэтызуе асобныя пазіцыі, уносяць сістэмнасць у раздзелы і дае магчымасць рухацца далей, захоўваючы сацыяльныя даброты для работнікаў прадпрыемства. Пасля абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў у Калдагавор на 2022 – 2025 гг., было прынята аднагалоснае рашэнне аб яго адабрэнні. Ён уводзіцца ў дзеянне з моманту падпісання, то бок з 20 верасня.