У МІНСКУ СТАРТУЕ АКЦЫЯ “ЗА БЯСПЕКУ РАЗАМ”

05.03.2026

Штогадовая статыстыка пацвярджае, што асноўная колькасць пажараў адбываецца ў жылых дамах. Пры гэтым галоўнай прычынай гібелі людзей застаецца чалавечы фактар: ўласная бестурботнасць грамадзян, няведанне элементарных правілаў пажарнай бяспекі або ўсвядомленае грэбаванне імі.

Па стане на 1 сакавіка 2026 года ў Мінску адбылося 74 пажары (за аналагічны перыяд 2025 года 48, +54,2%) і загінула 6 чалавек. У тым ліку ў жылым фондзе адбыўся 41 пажар (+46,4% да 2025 года, 28).

Асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў:

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Савецкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 7 па 15 сакавіка пройдзе ўжо рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”.

У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Важна: у рамках акцыі любы жадаючы можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – Усталюйце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

Прымайце ўдзел у акцыі і будзьце ў бяспецы!