У ДОМЕ ДРУКУ ПРАХОДЗІЦЬ ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ

14 кастрычніка адзначаецца адно з самых цёплых і трапяткіх святаў – Дзень маці. Сярод шматлікіх падзей у нашай краіне ён займае асаблівае месца і з 1996 года праводзіцца штогод. Таксама з 2022 года 21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі.

Перыяд з 14 па 21 кастрычніка аб’яўлены тыднем бацькоўскай любові. Дом друку не застаўся ўбаку і далучыўся да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі.

Тыдзень бацькоўскай любові з’яўляецца прызнаннем на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі сям’і ў развіцці грамадства. З мэтай умацавання сямейных традыцый, захавання і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў, развіцця цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і, малой радзімы, фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных якасцяў у супрацоўнікаў Дома друку, з раніцы 14 кастрычніка на цэнтральнай прахадной было арганізавана святочнае віншаванне, у кожным, акрамя кранальных і шчырых пажаданняў, салодкі падарунак.

Такая яркая, маляўнічая, кранальная і добрая акцыя для калег праводзіцца ўжо другі раз. Прыемна бачыць, як на іх тварах, задуменных перад працай або стомленых пасля змены, расквітае ўсмешка ад простых і добрых слоў.

Смех, усмешкі, словы падзякі за прыемныя ўражанні – усё гэта стала часткай пачатку працоўнага тыдня супрацоўнікаў Дома друку.

Работнікі прадпрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарадзіліся пазітывам на ўвесь дзень і наступны працоўны тыдзень.

Бо сям’я заўсёды займала і займае адно з найважнейшых месцаў сярод каштоўнасцяў чалавечага жыцця. Сям’я-гэта крэпасць, выратаванне ад цяжкасцяў, апора, падтрымка і абарона.

Хай нашы бацькі будуць здаровыя і шчаслівыя!