У Беларускім Доме друку адбыўся адзіны дзень інфармавання разам з кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска

У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча працоўнага калектыву Беларускага Дома друку з кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Сяргеем Анатольевічам Хільманам.

Тэма сустрэчы – “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Асаблівую ўвагу Сяргей Анатольевіч акцэнтаваў на тым, што сёння гэтае пытанне актуальнае як ніколі. Дэвальвацыя гістарычнай памяці – шлях да страты дзяржаўнасці. Таму менавіта зараз, ва ўмовах інфармацыйных і гібрыдных войнаў, з боку вялікай часткі нашага грамадства існуе запыт на яе ўмацаванне і абарону. С. А. Хільман распавёў аб прымаемых дзяржавай мерах па яе захаванні. Таксама кіраўнік адміністрацыі расказаў пра жыццё Савецкага раёна г. Мінска. Былі закрануты аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, будаўніцтва аб’ектаў нерухомай маёмасці, далейшага развіцця і добраўпарадкавання тэрыторыі раёна. Пасля чаго кіраўнік адказаў на пытанні, якія паступілі, ад працоўнага калектыву. Далей Сяргей Анатольевіч азнаёміўся з вытворчасцю прадпрыемства: зазірнуў у цэхі, каб паразмаўляць з рабочымі на месцах, наведаў прэзентацыйную выставу, дзе азнаёміўся з магчымасцямі прадпрыемства. Завяршаючы свой візіт на прадпрыемства, С.А. Хільман павіншаваў усіх з 84-годдзем раёна і пажадаў усім здароўя, мірнага неба над галавой, удачы і поспехаў у працы на карысць жыхароў раёна і краіны!