18.12.2025
Другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу праходзіць у Мінску 18-19 снежня. Найважнейшая падзея першага дня Усебеларускага народнага сходу – штогадовае Пасланне да беларускага народа і Парламента Прэзідэнта краіны і Старшыні УНС Аляксандра Лукашэнкі.
Трансляцыя падзеі традыцыйна будзе ісці як на цэнтральных беларускіх тэлеканалах, так і ў інтэрнэце. Прамое ўключэнне з Усебеларускага народнага сходу запланавана на 16.00.