14 лістапада адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Для ўдзелу ў ёй былі запрошаны дэлегаты ад усіх цэхаў і службаў прадпрыемства. На канферэнцыі прысутнічалі ганаровыя госці-намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Васільеўна Філімонава, а таксама старшыня Савецкага раённага г.Мінска аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Галіна Іванаўна Звярко.
Канферэнцыя пачалася ўрачыста: прагучалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і гімн беларускіх прафсаюзаў.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дома друку Анатоль Аляксеевіч Урэцкі выступіў з дакладам, у якім распавёў аб працы, праведзенай прафкамам за справаздачны перыяд. Даклад быў прыняты прысутнымі працяглымі апладысментамі. Затым выступіла старшыня рэвізійнай камісіі прафкама Ксенія Андрэеўна Добрая. Зачытаныя ёю лічбы справаздачнасці таксама былі прынятыя з увагай.
Са словамі падзякі дзейнаму прафкаму на чале з яго старшынёй звярнуліся члены прафсаюза. Намеснік начальніка вытворча-выдавецкага цэнтра Мікіта Андрэевіч Шэвель выказаў падзяку за адказную і плённую працу рэвізійнай камісіі і бухгалтэрыі прафкама. Начальнік вытворчага аддзела Ірына Анатольеўна Кошур выказала словы падзякі ў адрас Анатоля Аляксеевіча Урэцкага. У прыватнасці, яна адзначыла наступнае: “па любым звароце ў прафкам людзі заўсёды знаходзілі самы душэўны водгук. Аказвалася матэрыяльная дапамога, пакрываліся выдаткі на пуцёўкі ў дамы адпачынку і санаторыі, дзецям падаваліся пуцёўкі ў лагеры адпачынку, заўсёды дзеткі атрымлівалі выдатныя падарункі да Новага года…
Не забытыя ветэраны вытворчасці, а моладзь прадпрыемства яшчэ больш згуртавалася, дзякуючы цікавым мерапрыемствам – рыбалцы, турзлётам, спартыўным спаборніцтвам…
Увогуле, жыццё наша стала значна цікавей за тыя гады, калі прафкам працаваў вось у гэтым складзе.
Дзякуй, Анатоль Аляксеевіч, за вашу працу і за тое, што вы так адказна і з душой да яе ставіліся. Дзякуй ад усіх нас, ад усёй душы!».
Ад асобы кіраўніцтва прадпрыемства выступіў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце прадпрыемства Юрый Дзмітрыевіч Арыхоўскі. Ён таксама выказаў глыбокую і шчырую падзяку лідару і членам прафкама.
Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна ўхвалілі працу прафсаюзнага камітэта прадпрыемства.
Т.В.Філімонава прапанавала для абрання на пасаду новага старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва” Беларускі Дом друку ” члена прафсаюза, спецыяліста па арганізацыі закупак юрыдычнай службы прадпрыемства Таццяну Анатольеўну Чурсіну. Кандыдатура была прынятая ўсімі прысутнымі аднагалосна шляхам адкрытага галасавання, пасля чаго новы старшыня прафкама сказала клятву. У якасці віншавання з выбраннем ад працоўнага калектыву прадпрыемства Таццяне Анатольеўне ўручылі букет кветак і ў сказаных на дарогу словах ёй пажадалі здароўя і аптымізму, невычэрпнай энергіі, імкнення да перамогі ва ўсіх справах і пачынаннях, ніколі не схадзіць са свайго жыццёвага шляху, каб разам працягваць працаваць якасна, быць адказней да даручанай справы, думаць і клапаціцца пра краіну, робячы нашу Беларусь яшчэ лепш.
Т.А.Чурсіна была вылучана дэлегатам на будучую прафсаюзную канферэнцыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама справаздачна-выбарную канферэнцыю раённага і гарадскога аб’яднання прафсаюзаў.
У працяг канферэнцыі выступіла бухгалтар прафкама Таццяна Іванаўна Сухно-Дзярабіна аб бюджэце на 2025 год. Гэта паведамленне было прынята прысутнымі з натхненнем.
Далей вядучы юрысконсульт прадпрыемства Н.В.Чашэвіч праінфармавала аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пункты калектыўнага дагавора прадпрыемства, значная іх частка тычылася стымулюючых выплат работнікам прадпрыемства, якія павінны паслужыць стымулам у будучыні.
Філімонава ўручыла Анатолю Аляксеевічу Урэцкаму Ганаровую грамату Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, адзначыўшы пры гэтым, што ўзровень прафесіяналізму і энергія Анатоля Аляксеевіча застаюцца запатрабаванымі і неабходнымі, прафкам, створаны ім – лідар не толькі сталічнай прафсаюзнай арганізацыі, а Беларускі Дом друку – лепшае прадпрыемства. “Мы не расстаемся!”- падкрэсліла Таццяна Васільеўна.
Г.І.Звярко таксама ўручыла ўзнагароды Савецкага раённага г. Мінска аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Граматай за ўклад у дзейнасць па абароне працоўных правоў членаў прафсаюза, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Савецкага раёна г. Мінска былі ўдастоены:
– Баранава Алена Аляксандраўна, начальнік Цэнтральнага матэрыяльнага склада аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
– Сухно-Дзярабіна Таццяна Іванаўна, вядучы бухгалтар Цэнтральнай бухгалтэрыі.
Такі дзень быў бы няпоўным без падзякі працоўным калектывам прадпрыемства Анатоля Аляксеевіча за каласальна праведзеную працу, па іх ініцыятыве Урэцкі Анатоль Аляксеевіч быў удастоены Ганаровай граматы Беларускага Дома друку за значны ўклад у рэалізацыю статутных задач прадпрыемства, арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюза, абарону працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза прадпрыемства.
Канферэнцыя пацвердзіла, што пастаяннае супрацоўніцтва прафкама з кіраўніцтвам прадпрыемства дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства ў калектыве, знаходзіць аптымальнае рашэнне самых складаных пытанняў, актыўна прыцягваць работнікаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці прадпрыемства.
На гэтай выдатнай ноце канферэнцыя завяршыла сваю працу.