Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт стаў пляцоўкай для правядзення семінара “Мэтавая падрыхтоўка” з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў, удзел, у якім прыняў Антон Павельеў, начальнік аддзела кадраў нашага прадпрыемства. Асноўная мэта мерапрыемства – кансалідаванне меркаванняў прадстаўнікоў БНТУ і арганізацый – заказчыкаў кадраў па пытаннях адаптацыі падыходаў да набору абітурыентаў па мэтавым накіраванні.
Мэтавая падрыхтоўка – адзін з асноўных спосабаў адбору матываваных абітурыентаў пры вырашэнні кадравага пытання прадпрыемства. У насычаную праграму семінара ўвайшло абмеркаванне вынікаў прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў 2023 годзе, асноўных напрамкаў работы з базавымі прадпрыемствамі, праблем і перспектыў мэтавай падрыхтоўкі. Без увагі таксама не пакінулі тэму асноўных напрамкаў прафарыентацыйнай работы па прыцягненню абітурыентаў-мэтавікоў, якія паступаюць у 2024 годзе. У рамках семінара быў прадстаўлены даклад “Інжынерныя класы як інструмент мэтавай падрыхтоўкі спецыяліста”.ДАВЕДКА: мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў, рабочых, служачых – гэта падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочых з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочых (служачых) з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у дзённай форме атрымання адукацыі у мэтах задавальнення кадравых патрэбнасцей арганізацый Рэспублікі Беларусь за кошт персанальнага прыцягнення асоб з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія з’яўляюцца выпускнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, спецыяліста (працоўнага) з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочага (служачага) з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй (п. 1.39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які ўступіў у сілу з 1 сакавіка 2022 г.).