20 ліпеня 1994 года адбылася першая Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падчас прыняцця прысягі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка вымавіў: “Уступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязацельствы”. З гэтага моманту ў нашай краіне ўсталявалася прэзідэнцкая ўлада.
У той дзень пасяджэнне Вярхоўнага Савета адкрылася ў 10 раніцы і сабрала рэкордную колькасць дэпутатаў. У Авальнай зале сабралася 318 чалавек (былі і журналісты, і дыпламаты).