Рэспубліканскі суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі і навядзенні парадку на зямлі пройдзе ў Беларусі 22 красавіка, адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
У рамках рэспубліканскага суботніка працоўны калектыў Дома друку правядзе работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на замацаванай камунальнай тэрыторыі і непасрэдна на сваіх працоўных месцах. Заробленыя на рэспубліканскім суботніку грашовыя сродкі будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) і Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай Брэсцкай вобласці.
Да сустрэчы на суботніку!