РАБОТНІКІ ПРАДПРЫЕМСТВА ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У РАБОЦЕ IV КАНФЕРЭНЦЫІ САВЕЦКАГА РАЁННАГА АДДЗЯЛЕННЯ Г. МІНСКА БЕЛАРУСКАЙ ПАРТЫІ «БЕЛАЯ РУСЬ»

09.04.2026

IV канферэнцыя Савецкага раённага аддзялення г. Мінска партыі “Белая Русь” аб’яднала партыйцаў для важных рашэнняў: вызначылі 10 дэлегатаў на пазачарговую IV канферэнцыю Мінскага гарадскога аддзялення партыі “Белая Русь”, а таксама выбралі новы склад Савета, у які ўвайшлі 17 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Урачыстую частку прысвяцілі папаўненню шэрагаў. Намеснік старшыні партыі Андрэй Бугроў ўручыў партыйныя білеты новым членам партыі, а актывістаў Савецкага раённага аддзялення, у сваю чаргу, адзначылі падзякамі.

Нагадаем, што прадстаўнікі працоўнага калектыву Дома друку з’яўляюцца заснавальнікамі і членамі партыі.