ПРАЙДЗІ КВЕСТ І АТРЫМІ ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ!

#МінскМаладзёжны запрашае адзначыць Дзень любімага горада разам!

У Дзень горада прапануем сталічнай моладзі прыняць удзел у займальным квэсты, мэта якога заключаецца ў раскрыцці лепшых якасцей жыхара Мінска і грамадзяніна сваёй краіны.

Удзельніку неабходна прайсці ўсяго 8 выпрабаванняў, усе падрабязнасці – пры атрыманні флаера 9 верасня ў 12:00 на святочнай пляцоўцы “Мінск маладзёжны” ў сталічным парку Горкага.

*пры сабе неабходна мець пашпарт.

Рэгістрацыя на квэст ужо стартавала!

Пераможцу чакае галоўны прыз – электрасамакат! Спяшайцеся, колькасць удзельнікаў абмежавана!