ПРАЕКТ “ПАРТЫЙНАЯ ШКОЛА” СТАРТАВАЎ!

Праект «Партыйная школа» – гэта  ўнікальны фармат  адукацыйнай пляцоўкі для сябраў палітычнага аб’яднання «Белая Русь».

Асноўная мэта праекта  – гэта палітычная асвета і павышэнне палітычнай культуры аднапартыйцаў.

Планы па развіццю рэспубліканскага праекта “Партыйная школа” даволі шырокія: у студзені падрыхтаваны шэраг адукацыйных трэнінгаў і семінараў, а таксама экскурсій на вядучыя прадпрыемствы Мінска. Удзельнікам праекта трэба будзе паглыбленае вывучэнне таго, як сістэмна рэзюмаваць актуальную парадак навін і правільна трансляваць яе ў працоўных калектывах.

Знаёмства з першымі ўдзельнікамі сталічнага этапа рэспубліканскага праекта “Партыйная школа” прайшоў на базе кандытарскай фабрыкі “Камунарка”.

Прывітаў удзельнікаў праекта Андрэй  Бугроў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення БП “Белая Русь”, старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

У працэсе размовы Андрэй Аляксандравіч адзначыў, што ў аснове партыі ідэалогія стабільнасці, пастаяннага развіцця і поспеху. Сакральны сэнс партыі “Белая Русь” адлюстраваны ў яе назве і гаворыць сам за сябе. Наогул, партыя “Белая Русь” павінна стаць той палітычнай сілай, на якую будзе абапірацца ўлада. Будзе стрыжнем у адстойванні інтарэсаў народа, гарантам выканання сацыяльнага кантракта паміж уладай і народам. І партыйнае будаўніцтва – важны крок у арганізацыі актыўных грамадзян краіны. Наша партыя падтрымлівае тое, аб чым неаднаразова гаварыў Кіраўнік дзяржавы: дзяржава для народа, каб зрабіць жыццё больш камфортным, каб жыццё народа было на карысць развіцця, працвітання краіны. Мы ведаем, як было няпроста, але мы ўсё робім дзеля будучыні нашай краіны і народа, дзеля захавання суверэнітэту і незалежнасці роднай Беларусі. У нас абавязкова ўсё атрымаецца.

Пасля дыялогу для ўдзельнікаў праекта прайшла экскурсія па прадпрыемстве, дзе кожны на свае вочы змог убачыць працэс стварэння прадукцыі, якую мы так любім з дзяцінства.

Адметна, што ў ліку ўдзельнікаў праекта работнікі Дома друку, якія з’яўляюцца заснавальнікамі і адпаведна членамі беларускай партыі “Белая Русь”.