Элементы (нарыхтоўкі) цыгарэтнага пачка

Беларускі Дом друку вырабляе загатоўкі ўкладыша (узмацняльныя ўстаўкі з кардону) у цыгарэтны пачак. Нарэзаны кардон у бабінах выкарыстоўваецца для рамкі-ўкладыша ў цыгарэтны пачак.

Па жаданні кліента ўкладыш можа быць надрукаваны ў разнастайнай колеравай гаме.

Наша абсталяванне дазваляе вырабляць нарэзку рулонаў на бабіны фарматам ад 50 да 1500 мм. Гатовая прадукцыя складваецца на паддоны 800 х 1200 мм або 1200 х 1200 мм у залежнасці ад велічыні бабіны. Максімальны памер – да 540 мм.

Унутраны дыяметр утулкі, на якую робіцца намотка кардона або паперы, можа быць 76, 120 і 150 мм.

Мы чакаем вас у працоўныя дні па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 79/1. Тут вы зможаце паглядзець узоры прадукцыі, атрымаць падрабязную кансультацыю нашых тэхнолагаў і аформіць замову.

ДАДАТКОВУ ТЭХНІЧНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ВЫ МОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ ПА ТЭЛЕФОНЕ:

+375 (17) 292-81-28