Упакоўка мае вялікае значэнне, і працэс яе вырабу варта ўспрымаць не як выдаткі, а як адну з найбольш выгадных інвестыцый.
Выдавецтва «Беларускі Дом друку» аказвае поўны комплекс паслуг па вырабе і друку ўпакоўкі і этыкеткі на паперы, кардоне, плёначных і камбінаваных матэрыялах.
Вырабляем:
- Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі ПЭ-ББЧ (поліэтыленавай) для ўпакоўкі малака, кефіру, смятаны, маянэзу, ёгурта, тварагу і інш. кісламалочных прадуктаў.
- Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі БОПП (поліпрапіленавай) для поўнаабаротнага этыкетавання ПЭТ-бутэлек халодным або гарачым клеем для ўпакоўкі малака, кефіру і інш. кісламалочных прадуктаў.
- Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнкі на палімернай аснове – аналаг лінкавера (высокая вода- і тлушчаўстойлівасць) для ўпакоўкі тварагу, масла і маргарыну.
- Упаковачны матэрыял ламініраваны(з друкаваным тэкстам і малюнкам), выраблены з плёнак БОПП+БОПП для ўпакоўкі марожанага, кандытарскіх вырабаў (печыва, вафляў, мармеладу і інш.), тавараў бакалейнай групы (макаронных вырабаў і круп), пельменяў, кукурузных палачак і інш.
- Упаковачны матэрыял (з друкаваным тэкстам і малюнкам) з тэрмаўсадачнай плёнкі ПВХ (sleeve-этыкетка) для нанясення на ПЭТ-бутэлькі, слоікі і бляшанкі для ўпакоўкі і захоўвання харчовых і нехарчовых прадуктаў (кісламалочнай, харчовай і касметычнай прадукцыі, бытавых тавараў).
- Папярова-кардонная ўпаковачная прадукцыя для ўпакоўкі харчовай і нехарчовай прадукцыі (кандытарскіх вырабаў, лекаў, лямпачак, запалак).
Беларускі Дом друку вырабляе ўпаковачную прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага Саюза ТР ТС 005/2011 «Аб бяспечнасці ўпакоўкі» і сертыфікаванаяпа СТБ ISO 9001-2015. Прадукцыя таксама праходзіць унутраны кантроль якасці.
Нашымі заказчыкамі з’яўляюцца:
ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Здравушка-мілк», ААТ «Мілкавіта», ААТ «Малочны свет», дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ААТ «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Гармалзавод № 2», ААТ «Мінскі малочны завод № 1», ААТ «Клецкая крыначка» і інш.
Нашы тэхнічныя магчымасці:
- распрацоўка крою і канструкцыі кардонных каробак;
- выраб флексаформ;
- распрацоўка дызайну кардоннай упакоўкі;
- поўнакаляровы афсетны і флексграфічны друк упакоўкі;
- выбарачная УФ-лакіроўка;
- ламініраванне;
- блінтавае і кангрэўнае цісненне;
- высечка любой складанасці;
- фальцоўка;
- склейванне да 3 кропак.
Самыя крэатыўныя, функцыянальныя і інавацыйныя рашэнні ў упакоўцы – толькі ў нас!
Дадатковая інфармацыя:
Адпускны кошт залежыць ад віду матэрыялу і аб’ёму выпускаемай прадукцыі.
Мінімальны заказ – 300 кг аднаго віду, пры паўторных заказах– ад 100 кг.
Намотка на гільзу: D76, 152 мм.
Шырыня: па патрабаванні заказчыка (да 530 мм).
Тэрмін вырабу: 5–7 дзён.
Гатовая прадукцыя пакуецца ў стретч-плёнку на еўра-поддоны.
Набыць ці заказаць тавар або паслугу можна па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 79/1.
БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ВЫ МОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ ПА ТЭЛЕФОНАХ:
+375 (17) 292-81-28, +375 (17) 331-91-15