Друк каштоўных папер

Спецвытворчасць прапануе паслугі па распрацоўцы дызайну дакументаў з пэўнай ступенню абароны як з нуля, так і дапрацоўку вашага дызайн-макета да ўзроўня, які абароніць вашу паліграфічную прадукцыю ад фальсіфікацыі.

Для падрыхтоўкі дызайн-макетаў спецыялістамі нашай студыі дызайну і дадрукарскай падрыхтоўкі выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе стварыць дызайн друкаванай прадукцыі з высокімі ступенямі абароны (гільёшныя элементы, мадуляцыя таўшчыні ліній, розныя эфекты з мікратэкстамі, антыкапіравальныя растры і г. д.).

Усе дызайн-макеты распрацоўваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі і інструкцыямі. Вывад афсетных друкаваных пласцін ажыццяўляецца на сучасным абсталяванні фірмы «Agfa» (CtP – тэхналогія «камп’ютар – друкарская форма»), якое дазваляе запісваць выяву на афсетную пласціну ў двух рэжымах (2400 dpi, 4000 dpi).

Тэрмальныя афсетныя пласціны з’яўляюцца самымі сучаснымі і восокатэхналагічнымі, што дазваляе друкаваць прадукцыю на высокіх разрозненнях і лініятурах.

Кантроль адбіткаў ажыццяўляецца з дапамогай сучаснага спектрафатометра «X-RiteExact», які дазваляе кіраваць і кантраляваць колер гатовай прадукцыі на найвышэйшым узроўні. Для друку тыражоў дакументаў, бланкаў каштоўных папер на спецвытворчасці выкарыстоўваецца 4-фарбавая афсетная машына з магчымасцю ірысавага раскочвання. Ірысавы друк забяспечвае плаўны пераход аднаго колеру ў іншы, тым самым павялічвае ўзровень абароны дакумента ад падробкі.

Пералік паліграфічнай прадукцыі, якая вырабляецца на спецвытворчасці дзяржаўнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку»:

Бланкі праязных дакументаў Рэспублікі Беларусь:

а таксама:

Паслядрукарская апрацоўка паліграфічнай прадукцыі на спецвытворчасці складаецца з наступнага пераліку аперацый:

Выкарыстоўваюцца наступныя віды паперы:

Парадак вырабу заказа:

ІНФАРМАЦЫЯ ПА ТЭЛЕФОНАХ:

+375 (17) 292-38-91, +375 (17) 292-12-40, +375 (17) 292-12-40 (факс)
pasport@domdruku.by