Друк на тканіне

Беларускі Дом друку ў 2010 годзе адкрыў новую старонку ў сваёй біяграфіі: друк поўнакаляровых малюнкаў на тэкстылі метадам сублімацыйнага друку. Гэтай падзеі папярэднічала ўвядзенне ў эксплуатацыю новага комплексу абсталявання для друку на тэкстылі, які не мае аналагаў у Беларусі.

У яго ўваходзяць:

Мы выкарыстоўваем тканіны нямецкай вытворчасці БЕРГЕР, якія пры выкананні тэхналогій вытворчасці даюць поўнакаляровы малюнак дакладных адценняў і зададзенай інтэнсіўнасці колеру, а таксама тканіны беларускіх і еўрапейскіх вытворцаў..

З НАШЫМІ ТЭХНАЛОГІЯМІ ГЭТА ЛЁГКА, ХУТКА І ПРОСТА, А ГАЛОЎНАЕ – ДАЎГАВЕЧНА!

Беларускі Дом друку адкрыў створаны на ўласнай вытворчай базе салон-магазін “Свет сімволікі”.

Асноўная спецыялізацыя – выраб і продаж прадукцыі з сімволікай нашай краіны, сцягоў і гербаў розных краін свету, вымпелаў, сцяжкоў рэкламных і клубных, транспарантаў і расцяжак для розных кампаній і мерапрыемстваў. «Свет сімволікі» – гэта таксама месца, дзе Вам дапамогуць рэалізаваць любую індывідуальную замову на рэкламную, карпаратыўную і сувенірную прадукцыю.

Да паслуг кліентаў і пакупнікоў – кваліфікаваная кансультацыя дызайнера, якая ўключае ў сябе распрацоўку арыгінальнага праекта.

Адрас салона-крамы «Свет сімволікі»: г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 79/1.

Тэл.: +375 (17) 292-41-92

E-mail: flagi@domdruku.by