Аказваем поўны комплекс выдавецка-паліграфічных паслуг:
- Ліставы і рулонны афсетны друк (газеты, часопісы (брашуры) розных фарматаў, камерцыйная прадукцыя).
- Афсетны друк рэкламных газет (улётак) на мелаванай, афсетнай або газетнай паперах.
- Рэдакцыйна-выдавецкія паслугі: распрацоўка, дызайн, выраб макета выдання, набор і вёрстка ўлётак, буклетаў, календароў, паштовак, грамат, этыкетак, упаковачнай прадукцыі і г. д.
- Выраб кніг (у цвёрдай ці мяккай вокладцы, у інтэгральнай вокладцы, а таксама ў вокладках з клапанамі).
- ДРУК БЛАНКАЎ КАШТОЎНЫХ ПАПЕРАЎ – бланкі пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і яго вытворныя, латарэйныя білеты, дыпломы, службовыя пасведчанні, знакі паштовай аплаты (паштовыя маркі), запрашальныя і ўваходныя білеты, падарункавыя сертыфікаты і інш. абароненая прадукцыя, а таксама біяметрычныя дакументы.
- Флексадрук гнуткіх рулонных этыкетак, друк тэрмаэтыкетак.
- Нарэзка рулона з кардона на бабіны для атрымання загатовак укладыша (узмацняльных уставак) у цыгарэтны пачак. Укладыш можа быць надрукаваны ў разнастайнай колеравай гаме.
- Папярова-кардонная ўпакоўка для харчовай і нехарчовай прадукцыі (кандытарскіх вырабаў, лекаў, лямпачак, запалак).
- Выраб і продаж прадукцыі з сімволікай нашай краіны, сцягоў і гербаў розных краін свету, вымпелаў, сцяжкоў рэкламных і клубных.
- Упакоўка ў тэрмаўсадачную плёнку асобных экзэмпляраў і камплектаў.
- Выраб улажэнняў у часопісную прадукцыю (картак, паштовак, буклетаў, улётак, брашур, промаўзораў, СД-дыскаў).
- Нанясенне зменнай інфармацыі (персаналізацыя) на друкаваную прадукцыю пры вырабе дыпломаў, сертыфікатаў, паштовак, канвертаў, запрашальных і ўваходных білетаў.
- Выраб пасведчанняў.
- Флатоўка рулоннай паперы ў ліставую.
- Лакіраванне задрукаванай паперы водадысперсным ці алейным лакам, прыпрасоўка глянцавай ці матавай плёнкі з адначасовым тэкстураваннем паверхні пад «лён».
- Блінтавае або кангрэўнае цісненне фольгай.
- Дадрукарскія працэсы: сканіраванне, колерадзяленне, колеракарэкцыя, вёрстка, вывад дыяпазітываў, выраб друкарскіх форм па тэхналогіі CtP.
- Распрацоўка і індывідуальны дызайн бланкаў строгай справаздачнасці, паштовак, буклетаў, плакатаў, этыкетак і інш.
- Лічбавы поўнакаляровы друк фарматам А3+.
- Поўнакаляровы друк на струменным шырокафарматным плотары (шырыня да 1 м).
- Выраб латунных штампаў для ціснення.
- Экспедыцыйна-транспартнае абслугоўванне.
- Складскія паслугі.