Аддаць даніну павагі тым, хто абараніў незалежнасць нашай краіны, прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі раёна, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ветэраны, моладзь.
У гэты дзень, роўна 81 год таму, 30 чэрвеня ў ходзе Мінскай аперацыі войскаў 1-га Беларускага фронту вызвалілі Любанскі, Чырвонаслабодскі, Плешчаніцкі, Капаткевіцкі, Слуцкі раёны. Быў узяты горад Слуцк. Заставалася зусім няшмат да вызвалення Мінска.
Акцыя “Каляндар памяці. Кніга памяці” традыцыйна праходзіць у сталіцы з 22 чэрвеня па 3 ліпеня, сімвалізуючы не толькі даніну павагі ветэранам, але і выхаванне пачуцця падзякі і адказнасці за захаванне гістарычнай праўды.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі, ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання. У завяршэнне мерапрыемства, кожны жадаючы мог упісаць імёны сваякоў у сімвалічную “Кнігу памяці”, размешчаную побач з манументам Перамогі, і пакінуць у ёй падзякі загінулым воінам.
Удзел у акцыі “Каляндар памяці. Кніга памяці” ля манумента Перамогі стала яркім прыкладам таго, як важна памятаць мінулае дзеля будучыні. Мы ганарымся нашымі героямі і абавязуемся працягваць традыцыі патрыятызму, каб памяць аб Вялікай Перамозе жыла ў сэрцах новых пакаленняў, а наша краіна працягвала развівацца і квітнець дзякуючы нашым сумесным намаганням.