У горадзе Мінску працягваецца культурна-патрыятычная акцыя «каляндар памяці», якая прымеркавана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Роўна апоўдні 30 чэрвеня 2024 года ля манумента Перамогі яшчэ адну старонку сімвалічнага календара памяці з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ўрачыста перагарнула дэлегацыя Савецкага раёна горада Мінска ў складзе прадстаўнікоў раённай адміністрацыі, працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, у тым ліку Беларускага Дома друку, а таксама грамадскіх аб’яднанняў, студэнтаў і школьнікаў, выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў.
Прадстаўнікі дэлегацыі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У сваім звароце да ўдзельнікаў акцыі кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Сяргей Анатольевіч Хільман адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна пакінула незабыўны след у гісторыі і незагойную рану ў сэрцах беларусаў. Па гэты дзень мы смуткуем аб нявінна забітых фашысцкай рукой, аплакваем тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя перамогі, беражэм тых, хто жывы і з’яўляецца сведкам таго часу. Подзвіг нашых дзядоў-вялікі гонар нацыі. Разам мы захаваем памяць аб подзвігу нашага народа для будучых пакаленняў, для магчымасці мірна жыць і працаваць на сваёй беларускай зямлі!
У завяршэнні акцыі многія накіраваліся да кнігі памяці, каб упісаць імёны сваіх продкаў, якія гераічна абаранялі Беларусь.
Роўна 80 гадоў таму, 30 чэрвеня 1944 года ішоў 1105-ы дзень вайны. Галоўныя сілы 1-га Беларускага фронту імкліва развівалі наступ у бок Мінска і Слуцка. У гэты дзень вызваленыя Любанскі, Чырвонаслабодскі, Плешчаніцкі, Капаткевіцкі, Слуцкі раёны. На Полацкім напрамку савецкія войскі ў выніку імклівага наступу вызвалілі горад Дзісна. На паўночны ўсход ад Мінска савецкія войскі зламіўшы супраціў фашысцкіх захопнікаў фарсіравалі раку Бярэзіна і ўварваліся ў горад Барысаў.
БЕЛАРУСЬ ПАМЯТАЕ!