28.01.2026
Наш калектыў з задавальненнем і цікавасцю працягвае наведванне выставы дасягненняў сучаснай Беларусі «Мая Беларусь». Гэта важная падзея стала для калектыву выдатнай магчымасцю не толькі азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі краіны ў розных сферах, але і адчуць гонар за развіццё роднай Беларусі.
На выставе прадстаўлены экспанаты і прэзентацыі, якія дэманструюць дасягненні ў прамысловасці, медыцыне, навуцы, бяспецы, спорце, культуры і турыстычнай сферы. У ходзе наведвання нашы калегі атрымалі унікальную магчымасць убачыць сваімі вачыма, як змяняецца і развіваецца наша краіна, якія перспектывы адкрываюцца перад Беларуссю сёння.
Тамара Шчэцька, кантралёр паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі спецвытворчасці:
“Я была здзіўленая інавацыйнымі тэхналагічнымі дасягненнямі. Беларусь ідзе ў нагу з часам, і гэта выклікае гонар за нашу краіну!”.
Асаблівае ўражанне зрабілі інавацыйныя тэхналагічныя распрацоўкі, дасягненні ў галіне культуры і захавання традыцый, а таксама праекты, накіраваныя на ўстойлівае развіццё і клопат пра будучыню краіны. Наведванне выставы натхняе кожнага на новыя ідэі, прафесійны рост і ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.
Вольга Лазар, інжынер-тэхнолаг спецвытворчасці:
“Наведванне выставы дапамагло мне лепш зразумець, якія перспектывы адкрываюцца перад Беларуссю. Асабліва спадабалася экспазіцыя, прысвечаная развіццю прамысловасці. Адчуваеш, што Беларусь працягвае ісці наперад, і нам ёсць чым ганарыцца!”.
Відавочна, што такія мерапрыемствы працягваюць умацоўваць камандны дух, фарміраваць гонар за сваю Радзіму і стымулююць да далейшага развіцця і ўдасканалення. Наш працоўны калектыў упэўнены – сумеснымі намаганнямі мы будзем рухаць Беларусь да новых вяршынь поспеху!
