Разуменне важнага значэння дзяржаўных сімвалаў нашай краіны павінна стаць неад’емнай часткай агульнай культуры кожнага беларуса. Гэты тэзіс быў пакладзены ў аснову праекта па стварэнні ў Мінску плошчы Дзяржаўнага флага – месца, якое сімвалізуе незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дзесяць гадоў таму – 2 ліпеня 2013 года ў цэнтры Мінска ўрачыста адкрылі плошчу Дзяржаўнага сцяга.
Плошча Дзяржаўнага флага Беларусі ўрачыста адкрылася ў Мінску Плошча Дзяржаўнага флага Беларусі ўрачыста адкрылася 2 ліпеня ў Мінску. На здымках: падчас цырымоніі адкрыцця плошчы Дзяржаўнага флага. Фота Максіма Гучака, БелТА.
Пры выбары месца для пляца ўлічвалі ружу вятроў. Лепшым варыянтам аказалася скрыжаванне дзвюх транспартных магістраляў: пр. Пераможцаў і вул. Арлоўскай, дзе перакрыжоўваюцца моцныя патокі паветра. Гэта дазваляе флагу лунаць на плошчы круглы год.
Адносна вышыні стэлы-флагштока, то маладымі архітэктарамі пляца было прапанавана 26 розных варыянтаў. Прыняўшы да ўвагі шэраг фактараў, уключаючы пагодныя і асаблівасці забудовы, выбар упаў на варыянт – 70 м. Акрамя асноўнай функцыі ў аб’екта ёсць дадатковая: ён выступае гарадскім маяком.
Штогод на плошчы праходзяць святочныя мерапрыемствы ў Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, урачыста адкрываюцца працоўныя семестры, арганізоўваюцца цырымоніі ўзнагароджання, афіцэры прымаюць прысягу, юныя беларусы атрымліваюць першыя пашпарты.
Асаблівы гонар працоўнага калектыву – сцяг незалежнай беларускай дзяржавы, выраблены ў сценах нашага прадпрыемства. Ён стаў самым вялікім у краіне: плошча роўная 98 кв. м, маса – 25 кг. Зроблены практычна ўручную на каленях, паколькі такога памеру стала проста не было тады ў наяўнасці. Пашыты з некалькіх частак. Матэрыял полкі воданепранікальны і не выгарае пад уздзеяннем сонца.