З цісненнем золатам і ў цвёрдай вокладцы. Дом друку надрукаваў першую партыю падарункавага выдання Канстытуцыі, якое ўручаць у адзіны дзень галасавання маладым выбаршчыкам.
Да такіх адносяцца маладыя беларусы, якія ўжо дасягнулі 18-гадовага ўзросту ў перыяд з 28 лютага 2022 года альбо яшчэ стануць паўналетнімі да Адзінага дня галасавання, вызначанага на 25 лютага 2024 года.
Лімітаванае выданне з залатым цісненнем у колерах дзяржаўнага флага будзе для гэтых дзяцей сапраўдным падарункам. Што дапоўніць іх выбарчы дэбют. Канстытуцыю ім уручаць проста на ўчастках. Прытым пакінуць за моладдзю права выбару моўнай версіі выдання: на беларускай ці расейскай мове. А каб падрыхтаваць гэтыя ўнікальныя экзэмпляры – іх, дарэчы, крыху больш за 180 тысяч – папрацавала нямала паліграфістаў.
Выданне ўнікальнай Канстытуцыі сімвалічна стане адзіным падарункам падчас дня выбараў і будзе ўручацца ўпершыню. У тым ліку ў перыяд датэрміновага галасавання. Такое рашэнне было прынятае на нядаўнім паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая працягвае падрыхтоўку да маштабнай электаральнай кампаніі.