ПАСЯДЖЭННЕ VII УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ ПРОЙДЗЕ Ў МІНСКУ 18-19 СНЕЖНЯ

15.12.2025

Парадак другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу зацверджаны 25 лістапада адпаведнай пастановай Прэзідыума УНС.

У першы дзень будзе заслуханы зварот Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Парламента. У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй штогадовыя пасланні заслухоўваюцца толькі на пляцоўцы УНС.

У другі дзень запланавана зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Яе прадставіць Прэм’ер-міністр, які, у прыватнасці, таксама зробіць справаздачу аб выкананні праграмы папярэдняй пяцігодкі. У гэты раз праграма сацэканамразвіцця прымаецца непасрэдна перад пачаткам чарговага пяцігадовага цыклу, а не ў той перыяд, калі ён ужо пачаўся, як гэта было раней.

Акрамя таго, на пасяджэнні УНС будуць разгледжаны кадравыя пытанні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, а таксама пытанні, звязаныя з фінансаваннем сходу.

Прыемна адзначыць, што ўдзел у пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу прымуць прадстаўнікі працоўнага калектыву нашага Дома друку.