Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Глядзіце 31 сакавіка ў 11.00

Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу адбудзецца 31 сакавіка, пачатак мерапрыемства – 11.00. Выступленне Кіраўніка дзяржавы ў прамым эфіры можна глядзець на ўсіх нацыянальных тэлеканалах, уключаючы спадарожнікавы, трансляцыя будзе арганізавана ў эфіры Беларускага радыё і на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на YouTube-каналах дзяржаўных СМІ. Тэлеверсія Паслання – у 21.00 у эфіры ўсіх нацыянальных тэлеканалаў.