НАШ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ

Працоўны калектыў прадпрыемства разам са сваімі сем’ямі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Святкаванне пачалося з ускладання кветак ля Кургана Славы і сімвалічнага завяршэння гарадской акцыі “Каляндар і кніга памяці” на плошчы Перамогі.

Далей працоўны калектыў прадпрыемства перамясціўся да Палаца Спорту для наведвання канцэртнай праграмы “Славім імя тваё – Беларусь”.

Бліжэй да вечара сталі сведкамі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання работнікаў культуры ў Вялікім тэатры Беларусі з удзелам Кіраўніка дзяржавы і гала-канцэрта “Мастацтва Беларусі ў свеце і стварэнні”.

Святкаванне Дня Рэспублікі завяршылася гала-канцэртам “Формула свету” каля абеліска “Мінск – горад-герой”, дзе работнікі Дома друку далучыліся да акцыі “Праспяваем гімн разам”. Кульмінацыяй свята стаў святочны салют.