За два тыдні рэгіянальны форум паспеў ужо пабываць у некалькіх арганізацыях Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На гэты раз удзельнікамі сталі больш за 70 чалавек – працуючая моладзь нашага прадпрыемства, Мінскай друкарні і Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Форум пачаўся з ускладання кветак і вянкоў да манумента загінуўшых воінаў-паліграфістаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі прадпрыемства. Падтрымаць моладзь, сваім прыкладам паказаць важнасць захавання гістарычнай памяці, міру і стабільнасці ў краіне на цырымонію прыехаў Руслан Чарнецкі, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Далей форум працягнула серыя трэнінгаў “Мы – каманда”, “Узаемадзеянне” і “Асабісты брэнд”, дзе ўдзельнікі закранулі самыя хвалюючыя пытанні – спрыяльная атмасфера ў калектыве, падтрымка кадраў і роля інфармацыйнай бяспекі на вытворчасці.
Пасля якой адбыўся не менш яркі і запамінальны дыялог “Адкрыты мікрафон” з прыгашанымі экспертамі:
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі;
Жывы дыялог дазволіў удзельнікам форуму не толькі абмеркаваць праблемы і знайсці шляхі іх вырашэння, а яшчэ і вызначыць ідэі для рэалізацыі сумесных праектаў. Усяго форум ахопіць больш за 3 тысячы маладых людзей, якія працуюць у падпарадкаваных ведамству арганізацыях. Выпрацаваныя на рэгіянальным узроўні пытанні і прапановы ўдзельнікі абмяркуюць на выніковым пасяджэнні Маладзёжнага форуму. Ён пройдзе ў Мінску ў 27 кастрычніка пад кіраўніцтвам кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава. Для ўдзелу ў форуме будзе дэлегавана каля 200 маладых і актыўных людзей з усіх арганізацый структуры Кіраў справамі.