11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Па ўсёй краіне праходзяць мітынгі, прысвечаныя гэтаму дню. Працоўны калектыў Беларускага Дома друку не застаўся ўбаку і далучыўся да ўдзелу ў мітынгу-рэквіеме. Прадстаўнікі прадпрыемства ўсклалі кветкі да падножжа помніка “Брама памяці” ў мемарыяльным комплексе “Трасцянец” і ўшанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Мемарыяльны комплекс “Трасцянец” адкрыты ў 2015 годзе на месцы аднайменнага канцэнтрацыйнага лагера, які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. “Трасцянец” з’яўляецца найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі месцам масавага знішчэння людзей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, адным з найбуйнейшых у Еўропе канцэнтрацыйных лагераў. Аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей: урочышча Благаўшчына-месца масавых расстрэлаў; лагер – побач з вёскай Малы Трасцянец за 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы; урочышча Шашкаўка – месца масавага спалення людзей. Мемарыяльны комплекс знаходзіцца на вуліцы Сяліцкага ў Мінску.