МІТЫНГ-РЭКВІЕМ У ТРАСЦЕНЦЫ

Агульнагарадскі мітынг-рэквіем і цырымонія ўскладання кветак, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшоў у Трасцянцы.

Мітынг-рэквіем сабраў тысячы мінчан у мемарыяльным комплексе “Трасцянец” на пляцоўцы каля манумента “Брама памяці”. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінгарвыканкама, раённых адміністрацый, грамадскасці, моладзь і працоўныя калектывы, у т. л. Дома друку.

У рамках мітынгу-рэквіема ўдзельнікі ўсклалі кветкі да падножжа манумента “Брама памяці”. Каля яго падножжа вырасла гара чырвоных кветак як сімвал таго, што ніхто не забыты, што Беларусь памятае і шануе ўсіх, хто са зброяй у руках прынёс доўгачаканую Перамогу, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над кожным з нас, за нашу светлую будучыню.За гады вайны фашысты ператварылі Мінск у фабрыку смерці. Колькі людзей імі было знішчана – немагчыма ўсталяваць. Больш за 80 тыс. ваеннапалонных сталі ахвярамі лагера Шталаг-352, на мемарыяле ў Трасцянцы ўказана, што яго ахвярамі сталі 206,5 тыс. чалавек, у раёне 9-га кіламетра Маскоўскай шашы ва Уруччы знішчана больш за 30 тыс. мірных жыхароў. Гэта толькі некаторыя вядомыя месцы масавага знішчэння людзей. Нажаль, праўдзівую лічбу пазнаць немагчыма. Прадчуваючы немінучае паражэнне, нацысты пастараліся замесці сляды сваіх злачынстваў. Больш за 25 тыс. мінчан было забіта на хутары Петрашкевіча непадалёку ад лагера ваеннапалонных у Масюкоўшчыне. Целы былі выкапаныя і спаленыя. Застаўся толькі попел.