Для Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўжо стала трэндам праводзіць мерапрыемствы, у час якіх маладыя людзі павышаюць свае прафесійныя кампетэнцыі, а таксама вучацца адстойваць пазіцыі, дзеляцца цікавымі ідэямі і ўвасабляюць іх у жыццё. З 14 па 17 жніўня – у доме адпачынку «Лагойскі» праходзіць Моладзевы форум ПрафДвіжОк.by «Разам да міру і стварэння». Сярод удзельнікаў – маладыя прадстаўнікі 15 галіновых прафсаюзаў. Арганізатары падрыхтавалі для амаль сотні прафактывістаў, якія прадстаўляюць прадпрыемствы сталіцы, шмат унікальных актыўнасцей. Так, хлопцы ўжо здзейснілі экскурс у гісторыю і даведаліся больш пра генацыд беларускага народа, пабывалі на трэнінгу па тымбілдынгу, вывучылі тэму сацыяльнага праектавання. За чатырохдзённую праграму для ўдзельнікаў арганізавалі дыялогавыя пляцоўкі, “круглыя сталы”, зносіны з прадстаўнікамі ўлады, прафсаюзаў і вядучых медыя. Прафактывісты наведалі буйныя прадпрыемствы і арганізацыі, такія як “МІТРА”, “Камунарка”, “Мінскі завод колавых цягачоў”, у т.л. і нашае прадпрыемства “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. За час экскурсіі па найбуйнейшым паліграфічным прадпрыемстве краіны, яе ўдзельнікі наведалі:
Акрамя таго, удзельнікі форуму прайшлі псіхалагічны трэнінг, убачылі ўнікальныя кінастужкі ад “Беларусьфільма”, сталі часткай турыстычнага трэнінгу, стварылі намётавае мястэчка, распрацавалі ўласныя праекты і многае іншае.