Павага да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі і багатай культуры, у тым ліку культуры вытворчасці – аснова патрыятычнага выхавання. Адным з яго кірункаў з’яўляецца экскурсійная дзейнасць.
Часцей за ўсё менавіта летам мы зноўку адкрываем для сябе ўжо, здавалася б, даўно вядомыя месцы. Таму запрашаем правесці час з карысцю, а менавіта адкрыць для сябе і сваіх блізкіх свет паліграфіі, наведаўшы з экскурсіяй найбуйнейшае паліграфічнае прадпрыемства Беларусі, каб разам прайсці шлях ад ідэі да накладу!
Падчас экскурсіі па легендарным Беларускім Доме друку вы даведаецеся яго гісторыю, убачыце працэс стварэння друкаванага выдання, адчуеце пах друкарскай фарбы на хрумсткіх старонках толькі аддрукаванай кнігі, адчуеце сябе першадрукаром, стаўшы датычным да стварэння сусветнага бэстсэлера.
Не выпусці магчымасць, убачыць усё сваімі вачамі!