КНІГА “НАШ ПРЭЗІДЭНТ”. ЗРОБЛЕНА Ў ДОМЕ ДРУКУ

Дакументальна-біяграфічны нарыс “Наш Прэзідэнт” прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Прэзентаваў яго аўтарскі калектыў выдання – Аляксандр Радзькоў, Наталля Эйсмант, Уладзімір Пярцоў, Аляксандр Карлюкевіч.

Прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант на прэзентацыі распавяла, што аўтарскі калектыў прайшоў няпросты шлях пры напісанні кнігі. Задачай калектыву аўтараў было нагадаць пра шлях, які прайшоў і які праходзіць Прэзідэнт Лукашэнка, пра тое, што было зроблена і што робіцца цяпер для краіны. Пры гэтым яна адзначыла, што аўтарскі калектыў пры напісанні кнігі вырашыў, што яна павінна выклікаць у чытачоў “пачуццё датычнасці да прэзідэнцкай працы, прэзідэнцкай лёсу”. У кнізе «Наш Прэзідэнт» можна не толькі прачытаць пра прэзідэнта А.Р.Лукашэнку, але яшчэ і атрымаць копіі з яго прэзідэнцкіх архіваў. У ёй ёсць, у тым ліку, залікоўка студэнта Лукашэнкі і яго характарыстыка і нават рукапісныя матэрыялы першага, падрыхтаваныя да важных падзей!

Удвая прыемна і адказна, калі паліграфічнае выкананне кнігі «Наш Прэзідэнт» давяраюць прафесійнаму калектыву нашага Дома друку.

Цікавы факт.

Вытворчасць “ледзь не спынялася”, бо работнікі, задзейнічаныя ў тэхналагічным працэсе яе вырабу, не-не ды і былі не аднойчы “застуканы з доказамі злачынства” за вывучэннем у абедзенны час змесціва на старонках. Таму працоўны калектыў нашага прадпрыемства адназначна рэкамендуе кнігу «Наш Прэзідэнт» да чытання!

Як паведамілі на прэзентацыі, набыць кнігу можна ўжо сёння ў цэнтральных кнігарнях і крамах “Першы”.