Турзлёт сабраў каманды аматараў актыўнага адпачынку ў “Клёвым месцы” Вілейскага раёна з 14 па 16 ліпеня, арганізаваны адміністрацыяй Савецкага раёна г. Мінска. Удзел у ім узялі 17 каманд, у т.л. і каманда Беларускага Дома друку.
Нашы прадстаўнікі заваявалі: у творчым конкурсе-фестывалі “Працай і песняй мы славім свой раён” – ПЕРШАЕ месца , у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі ў намінацыі “Самы вялікі ўлоў” – ДРУГАЕ месца , у кулінарным конкурсе “Суп па-беларуску” – ТРЭЦЯЕ месца , а таксама СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПРЫЗ «Самы крэатыўны сцэнар» творчага конкурсу. Гэтыя прызавыя месцы дасталіся работнікам Дома друку ў бескампраміснай барацьбе з дастойнымі камандамі. Віншуем нашых калег з паспяховым выступам!
Праграма мерапрыемстваў была прысвечана Году міру і стварэння, а таксама 85-годдзю Савецкага раёна г. Мінска. У праграме турзлёту: квэст «Форд Боярд», квэст на байдарках, паркавы валейбол, тэхніка веласіпеднага турызму, дартс, лазертаг, спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.
На турзлёце каманда Дома друку паказала не толькі дастойны вынік, але і згуртаванасць калектыву для рэалізацыі агульных мэт.