Спартыўнае мерапрыемства па здачы нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь адбылося на стадыёне “Фізкультура і здароўе” на вул. Гамарніка ў Менску. Сам комплекс традыцыйна ўключае восем відаў практыкаванняў для мужчын і сем для жанчын. Удзельнікі спартакіяды паказалі свае ўменні ў скачку ў даўжыню з месца; згінанні і разгінанні рук ва ўпоры лежачы; чаўночным бегу 4×9 м; падыманні тулава са становішча «лежачы на спіне» за 60 с.; нахіле наперад са становішча «седзячы»; падцягванні на высокай перакладзіне і бегу на дыстанцыі 30 м; 3000 м. Нарматывы для дзяўчын падобныя, але не ўключае падцягванні, а даўжыня дыстанцыі бегу складае 1500 м.
На спартыўным аб’екце свае ўменні прадэманстравалі працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г. Мінска, якія выказалі жаданне прыняць удзел у спаборніцтвах па здачы нарматываў. Калектыў Дома друку не застаўся ў баку і далучыўся да спартыўнага свята Савецкага раёна сталіцы, прымеркаванага да Дня работніка фізічнай культуры і спорту.
Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс уяўляе сабой сукупнасць праграм і нарматываў у якасці асновы фізічнага выхавання грамадзян. Мэта комплексу – развіццё фізкультуры і спорту, аздараўленне і фізічнае выхаванне насельніцтва, фарміраванне здаровага ладу жыцця.
Кожны ўдзельнік змог максімальна праявіць свае фізічныя здольнасці ў розных спартыўных дысцыплінах. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў паказалі дастойныя вынікі.
Дзякуем за ўдзел у спаборніцтвах самую прадстаўнічую каманду сярод арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна г. Мінска.
Мы розныя, але мы разам!