КАЛЕКТЫЎ ДОМА ДРУКУ ПРАЙШОЎ ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП НАВУЧАННЯ ПА ПАЖАРНА-ТЭХНІЧНЫМ МІНІМУМУ

27 лістапада ў актавай зале Беларускага Дома друку адбыўся заключны этап навучання для кіраўнікоў і спецыялістаў структурных падраздзяленняў па праграме «пажарна-тэхнічны мінімум».

Дадзеная праграма накіравана на павышэнне ўзроўню ведаў аб мерах пажарнай бяспекі і дзеяннях у надзвычайных сітуацыях, а таксама ведаў супрацоўнікаў, адказных за забеспячэнне пажарнай бяспекі і тых, на каго ўскладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарных інструктажоў. Навучанне ў фармаце лекцый правялі супрацоўнікі Савецкага РАНС Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Работнікі Дома друку актыўна ўдзельнічалі ў занятках, што сведчыць аб іх сур’ёзным стаўленні да пытанняў бяспекі на працоўным месцы. Атрыманыя веды дапамогуць ім не толькі палепшыць арганізацыю працы ў сваіх падраздзяленнях, але і павысіць агульны ўзровень бяспекі на прадпрыемстве.

Каля 50 кіраўнікоў і спецыялістаў структурных падраздзяленняў прадпрыемства прайшлі 2-і этап навучання. Такія навучальныя мерапрыемствы сталі часткай сістэмы пастаяннага павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў Дома друку, што ў сваю чаргу спрыяе стварэнню бяспечных умоў працы і зніжэння рызык ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Дом друку працягвае актыўна інвеставаць у навучанне і развіццё сваіх супрацоўнікаў, разумеючы важнасць павышэння прафесійных навыкаў для забеспячэння бяспечнай і эфектыўнай працы прадпрыемства. Навучанне па пажарна — тэхнічным мінімуму-гэта важны крок да стварэння надзейнай сістэмы абароны ад магчымых пагроз, што, безумоўна, станоўча адаб’ецца на функцыянаванні ўсяго прадпрыемства.