Паважаныя работнікі і ветэраны Беларускага Дома друку!
Прыміце шчырыя віншаванні са 106-годдзем з дня ўтварэння Дома друку.
Сёння Дом друку – найбуйнейшае паліграфічнае прадпрыемства, якое мае сучаснае абсталяванне і арыентаванае на найноўшыя тэхналогіі.
Дзякуем вам за працу, адданасць абранай справе і самааддачу пры рашэнні пастаўленых задач.
У гэты знамянальны дзень шчыра жадаем вам моцнага здароўя, далейшых поспехаў у рэалізацыі новых ідэй і праектаў, дабра, міру і дабрабыту!