ДОМ ДРУКУ ПАЧАЎ АДГРУЗКУ Ў РЭГІЁНЫ БЮЛЕТЭНЯЎ ДЛЯ ГАЛАСАВАННЯ НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА

Сёння наша прадпрыемства пачало адгрузку ў рэгіёны бюлетэняў для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыні абласных і Мінскай гарадской камісій атрымаюць па даверанасці і на падставе адпаведных актаў бюлетэні для свайго рэгіёна. Затым бюлетэні размяркоўваюцца ў ніжэйстаячыя тэрытарыяльныя камісіі, якія, у сваю чаргу, у самы бліжэйшы час перададуць бюлетэні ўчастковым камісіям, паколькі ўжо з 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаванне. З тэрыторыі Дома друку і ў суправаджэнні прадстаўнікоў АМАПу бюлетэні адпраўляюцца ў дарогу да рэгіянальных камісій не адны, іх спадарожнікамі будуць кнігі «Сімвалы суверэннай Беларусі». Гэта знакавае выданне. Кнігі выраблены па замове Цэнтральнай выбарчай камісіі. Яны будуць уручацца разам з бюлетэнямі маладым выбаршчыкам, якія галасуюць упершыню. З гонарам працоўны калектыў Дома друку можа пахваліцца, што гэтая спецыяльная прадукцыя, як і любая іншая вырабленая ў сценах прадпрыемства зроблена з любоўю, а значыць, зроблена добра!