ДОМ ДРУКУ І ЛЕПШАЯ ЛАЎКА. ШТО АГУЛЬНАГА?

У Дзень горада ў Савецкім раёне г. Мінска падвялі вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшы санітарны стан, добраўпарадкаванне і кветкавае афармленне тэрыторыі ў намінацыі «Лепшая лаўка Савецкага раёна». Сёлета адпаведны агляд-конкурс быў прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Усяго ў ім прынялі ўдзел 20 прадпрыемстваў і арганізацый як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.  Ацэньвала арт-лаўкі спецыяльная камісія адміністрацыі раёна. Упрыгожылі ж новыя вырабы вулічнай і паркавай мэблі сквер на вуліцы Івана Мележа.

Для калектыву Дома друку галоўнае тое, што вынік нашай агульнай працы ацанілі мясцовыя жыхары, яны ў захапленні ад выніку, бо раней сквер быў нічым не адметны, а цяпер ён стаў месцам прыцягнення для адпачынку.

Каштоўнасць і значнасць такога конкурсу павышае тое, што ўпрыгожваць раён дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі, якія працуюць на яго тэрыторыі і неабыякава ставяцца да гэтага, таму дадзеную працу калектыў Дома друку будзе працягваць і надалей сумесна з іншымі працоўнымі калектывамі Савецкага раёна сталіцы на карысць яго жыхароў і гасцей.