24-25 красавіка 2024 г. у Палацы Рэспублікі праходзіць важная грамадска-палітычная падзея ў гісторыі Беларусі – першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу, як найвышэйшага органа народаўладдзя ў дзяржаве.
Генеральны дырэктар Дома друку Андрэй Лук’янчыкаў сумесна з іншымі кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у пасяджэнні VII УНС у складзе дэлегацыі Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на чале з Кіраўніком спраў Прэзідэнта Юрыем Назаравым.