ДАРАГІЯ МУЖЧЫНЫ, З ДНЁМ АБАРОНАЎ Айчыны і УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

Дарагія нашы мужчыны, ад усяго жаночага калектыву Дома друку віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Працаваць з вамі – адно задавальненне, бо вы сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы! Няхай у вашых сем’ях і ў нашым агульным калектыве пануе атмасфера даверу, дабрабыту і ўзаемаразумення! Заўсёды трымайце высокую планку, развівайцеся, стаўце перад сабой новыя мэты і дасягайце іх! Жадаем вам заўсёды заставацца такімі ж мудрымі, пазітыўнымі і крэатыўнымі, творчых сіл, жыццёвай энергіі і моцнага здароўя! Мы паважаем вас, як таленавітых калег, і любім, як надзейных таварышаў. Працягвайце ўносіць неацэнны ўклад у развіццё нашай Беларусі, імкніцеся наперад і толькі наперад! Памятайце, што мы ганарымся вамі і вельмі вас любім!