Беларускі Дом друку атрымаў галоўную ўзнагароду Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Высокую адзнаку атрымалі першыя дзве кнігі серыі “Генацыд беларускага народа” – вынік сумеснай працы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і УП “Выдавецтва “Беларусь”, а таксама нашага Дома друку і ААТ “Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа», у якіх яны і ўбачылі свет. Дыплом ім. Ф. Скарыны і памятны знак-сімвал “Вялікі залаты фаліянт” уручаны генеральнаму дырэктару Беларускага Дома друку А.М. Лук’янчыкаву на ўрачыстай цырымоніі ў рамках XXХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Конкурс традыцыйна, вось ужо 62 раз, праводзіць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь для вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі.

Варта адзначыць, што гэта не адзіная ўзнагарода нашага Дома друку на XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Па выніках выставы экспазіцыя стэнда прадпрыемства прызнана лепшай і адзначана дыпломам на ўрачыстай цырымоніі закрыцця, што ў чарговы раз пацвярджае, што мы разам робім агульную справу на карысць прадпрыемства і краіны ў цэлым.