Традыцыйна Дзень горада пачаўся з сімвалічнага мерапрыемства – цырымоніі ўскладання кветак да абеліска “Мінск – горад-герой”. Разам з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улад, міністэрстваў і ведамстваў краіны, дэпутацкага корпуса, грамадскіх і ідэалагічных актываў сталіцы, працоўных калектываў прадпрыемстваў, у тым ліку Беларускага Дома друку, ушанавалі памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі пры абароне горада-героя Мінска.
Асаблівыя словы падзякі тым людзям, якія цаной уласнага жыцця абаранілі гонар і незалежнасць нашай краіны і горада Мінска ў часы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама тым людзям, хто адбудоўваў усё нанова ў пасляваенны нялёгкі час.
Сёння Мінск – сучасны, квітнеючы горад з развітой прамысловасцю і інфраструктурай, шматвяковай гісторыяй, багатымі традыцыямі, а таксама шырокімі праспектамі, прыгожымі вуліцамі і, самае галоўнае, выдатнымі людзьмі. Тут камфортна жыць і развівацца, рэалізоўваць сябе і ўвасабляць мары ў рэальнасць. Нашы госці годна ацэньваюць горад. І мы заўсёды рады, калі да нас прыязджаюць.