Працоўны калектыў Дома друку далучыўся да дыскусіі агульнагарадскога дня інфармавання на тэму “Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы”.Так у праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь указана, што эканамічная бяспека – стан абароненасці галін і сфер эканомікі ад уздзеяння пагроз, якія перашкаджаюць устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай краіны.
Нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, беларуская эканоміка дэманструе рост: павялічылася прамысловая вытворчасць, знізілася інфляцыя, выраслі грашовыя даходы насельніцтва.
Калі казаць пра макраэканамічную сітуацыю ў краіне, то ў апошнія гады, з аднаго боку, існуюць розныя рызыкі і выклікі, але з другога – адкрылася пэўнае акно магчымасцяў, якім і скарысталіся. Гэта заслуга прадпрыемстваў, якія здолелі пераарыентавацца ў складаных умовах. У выніку ў краіне вырасла рэальная заработная плата, знізілася інфляцыя.
Калі ўводзілі палітыку цэнавага рэгулявання, было шмат розных пунктаў гледжання. Існуюць пэўныя рызыкі, і сытуацыю неабходна кантраляваць. Але сёння бачна, што цэнавае рэгуляванне не прывяло да дэфіцыту якіх-небудзь тавараў на рынку. Тым не менш у інфармацыйную прастору перыядычна ўкідваюцца тэзы аб тым, што якіх-небудзь тавараў будзе не хапаць. Што тады? Любы эканаміст мяркуе, што ў нейкі момант з асартыменту можа выпасці той ці іншы тавар. Іншая справа, калі гэта падаецца як вынік коштавага рэгулявання. Сістэмных праблем у нас няма, часам узнікаюць кропкавыя пытанні, але сітуацыя адсочваецца і прымаюцца адпаведныя меры – выстройваюцца кантакты паміж гандлем і вытворцамі. Для гандлю вельмі важна, каб прылаўкі былі запоўнены, – гэта дазваляе захаваць тавараабарот і выручку, утрымаць пакупнікоў. Уклад сталічных прадпрыемстваў у эканоміку краіны значны. Па некаторых пазіцыях доля Мінска складае 30% і нават больш за 50%, але існуюць прадпрыемствы, якія апынуліся ў складанай сітуацыі ў выніку накладзеных санкцый, але ёсць і такія, як МАЗ, “Белкамунмаш”, прадукцыя якіх запатрабавана настолькі, што ў чаргу за ёй становяцца нават гарадскія ўлады. Увага надаецца і імпартазамяшчэнню. Адны толькі прадпрыемствы без ведамаснага падпарадкавання сёлета пачалі выпускаць тавары больш як па 530 пазіцыях. Сёння рэальны сектар эканомікі, якому прадракалі два крокі да прорвы, працуе. Гэта прыклад таго, як трэба жыць сваім розумам. У перспектыве імпартазамяшчэнне павінна трансфармавацца ў тэхналагічны суверэнітэт. Што да імпартазамяшчэння, то можна правесці аналогію з паралельным імпартам: калі няма камплектуючых, якія трапілі пад санкцыі, значыць, будзем завозіць іх праз трэція краіны. А тэхналагічны суверэнітэт – гэта менавіта тыя ключавыя кампетэнцыі, якія дазваляюць кантраляваць ланцужок вытворчасці ад фундаментальнай навукі да рэальнага сектара. Так, сёння поўнасцю лакалізаваць усе камплектуючыя, забяспечыць іх выпуск на адной тэрыторыі, немагчыма. Але калі ты збіраешся завозіць па імпарце той ці іншы выраб, то ў цябе павінна быць 3-5 альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, каб падстрахавацца ад форс-мажорных абставін. Таму сёння перад урадам стаіць задача стварыць тэхналагічна незалежную эканоміку, прычым па ключавых напрамках – такіх як нанатэхналогіі, мікраэлектроніка, біятэхналогіі, машынабудаванне, якое сёння з’яўляецца фундаментам нашай эканомікі.
Наша дзяржава ўпэўнена захоўвае сацыяльна арыентаваны курс развіцця нацыянальнай эканомікі.
Указам Прэзідэнта Беларусі вызначаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2024 год :
ВУП – прырост на 3,8%;
рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, у працэнтах да 2023 года – рост на 3,5%;
інвестыцыі ў асноўны капітал да 2023 года – рост на 3,9%;
экспарт тавараў і паслуг да 2023 года – павелічэнне на 7,6%.
Усё гэта стала магчымым, у тым ліку дзякуючы стратэгічнаму партнёрству Беларусі і Расіі. Адзінства дзвюх дзяржаў – гэта перш за ўсё эканоміка.