Працоўны калектыў Дома друку далучыўся па відэаканферэнцыі да агульнагарадскога дня інфармавання на тэму “Год якасці – залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны”.
Беларусь не валодае значнымі прыроднымі багаццямі. Таму дабрабыт жыхароў нашай суверэннай краіны не прыйдзе сам па сабе. Мы можам яго забяспечыць толькі сваёй працай, інтэлектам і настойлівасцю. Поспех залежыць ад таго, наколькі эфектыўна, творча і рэзультатыўна будзе працаваць кожны з нас.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка 12 верасня 2023 г. у час уручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны асабліва падкрэсліў: ”Працуючы ў самых розных сферах, ставячы перад сабой самыя розныя мэты, мы дасягаем высокіх вынікаў, якія ў выніку становяцца агульным поспехам, поспехам усёй нашай краіны. І чым больш асабістых дасягненняў, тым мацнейшая наша Беларусь» .
Комплекс эканамічных, ідэалагічных, культурных і іншых мерапрыемстваў, запланаваных у Год якасці, накіраваны на дасягненні амбіцыйнай мэты: паставіць кантроль якасці тавараў і паслуг, якасці жыцця краіны на больш высокі ўзровень . І гэтая мэта будзе дасягнута, калі кожны беларус вызначыць для сябе свой асабісты план па павышэнні якасці сваёй працы, свайго жыцця і будзе старанна яму прытрымлівацца.
Стандарты якасці мы захавалі, прымножылі, зараз – этап паляпшэння. Задавольвацца дасягнутым нельга!