19.03.2026
Тэма: “СУЧАСНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА РАЗВІЦЦЯ РЭГІЁНАЎ”
Моцныя рэгіёны з’яўляюцца прыярытэтам праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь ужо другое пяцігоддзе.
Забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах, раўнамернае развіццё тэрыторый, недапушчэнне разрыву паміж горадам і вёскай, сталіцай і рэгіёнамі з’яўляюцца асноўнымі задачамі ўнутранай палітыкі Рэспублікі.
У апошнія два дзесяцігоддзі ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца ўзмацненне працэсаў урбанізацыі. І калі ў 2005 годзе доля сельскага насельніцтва складала 28,1%, то ў 2025 годзе – 21,1%. Відавочна, што гэтыя працэсы адпавядаюць сусветным тэндэнцыям. Аднак нагадаем словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі падчас звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 18 снежня 2025 г.: “Мая задача – выратаваць вёску, каб гэта не былі пустыя пакошаныя хаты. Каб там жылі людзі, дзе толькі магчыма … таму што вёска – аснова, аснова асноў нашага жыцця. Не будзе вёскі – загінем, дзяржава існаваць без гэтага не можа”.
Стварэнне ўмоў для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый – адна з найважнейшых стратэгічных мэтаў дзяржаўнай палітыкі, дасягненне якой дазваляе забяспечваць нацыянальную харчовую бяспеку, канкурэнтаздольнасць аграрнай эканомікі і дабрабыт грамадзян краіны.
У 2026-2030 гг. будзе працягнута развіццё 8 гарадоў-спадарожнікаў у Брэсцкай (г. Жабінка), Гродзенскай (г.Скідзель), Мінскай (горада Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль, г. п. Рудзенск) абласцях як тэрыторый з гарадскім асяроддзем павышанай камфортнасці, аснашчаных неабходнай інфраструктурай.
Сваю эфектыўнасць у пытанні тэрытарыяльнага развіцця Беларусі даказалі праграмна-мэтавы падыход і канкрэтныя дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на ўзмацненне рэгіёнаў.
Успомнім першы такі тэрытарыяльна арыентаваны дакумент – Дзяржпраграма адраджэння і развіцця вёскі (2005-2010). Яна закранула вялікую колькасць людзей, надала імпульс развіццю сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку аддаленых ад абласных, раённых цэнтраў.
Даведачны:
За 20 гадоў па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі у Беларусі рэалізавана серыя дзяржпраграм па развіцці сельскіх тэрыторый, аграпрамысловага комплексу: Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гг.; Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гг.; Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гг.; Дзяржаўная праграма “Аграрны бізнес” на 2021-2025 гг. А ў снежні 2025 г. была зацверджана яшчэ адна маштабная Дзяржаўная праграма “АПК будучыні” на 2026-2030 гг. гэта сведчыць аб паслядоўнасці ў развіцці аграпрамысловага комплексу краіны.
Сёння мы назіраем відавочны станоўчы эфект: вырас узровень сельскагаспадарчай вытворчасці, з’явіліся аграгарадкі з сучаснай інфраструктурай, развіваюцца фермерскія гаспадаркі і аграэкатурызм.
Ключавая канцэпцыя сацыяльна – эканамічнага развіцця Беларусі новага пяцігоддзя – сфарміраваць самадастатковую і канкурэнтаздольную дзяржаву, у цэнтры ўвагі якой – чалавек. Асноўная мэта-пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса.
Асноўны вектар рэгіянальнай палітыкі – стварэнне спрыяльных умоў для працы, вядзення бізнесу, самарэалізацыі і камфортнага жыцця людзей у любым населеным пункце краіны.
Калі казаць простымі словамі, то мы хочам дамагчыся наступнага: каб тэрыторыі за межамі г. Мінска і абласных цэнтраў сталі прывабнымі для жыцця і працы. Каб стаў папулярны сельскі лад жыцця. На гэта была накіравана і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг.
****
Ад перспектыў развіцця кожнага кутка роднай Беларусі залежыць, наколькі моцнай і квітнеючай будзе наша дзяржава, як паспяхова зможа спраўляцца краіна з сучаснымі выклікамі і пагрозамі, наколькі ўпэўненымі ў заўтрашнім дні будуць беларускія грамадзяне. Не выпадкова адным з сямі прыярытэтаў бягучай пяцігодкі, вызначаных праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гг., з’яўляюцца моцныя рэгіёны.
Разам з тым важна памятаць, што толькі руплівая праца кожнага з нас на сваім працоўным месцы фарміруе светлую будучыню краіны і росквіт асобна ўзятага рэгіёна. Дысцыпліна, адказнасць і самааддача – падмурак дабрабыту Беларусі, які аб’ядноўвае ўсіх нас.
Пра гэта неаднаразова казаў і прэзідэнт краіны. “У кожнай [заўв. – эканамічнай праграме] намі ставіцца нязменна правільная мэта-рост дабрабыту насельніцтва, – арыентаваў А.Р.Лукашэнка 17 лютага 2026 г., прымаючы справаздачу ўрада за мінулы год. – Якасны рост павінен забяспечвацца эфектыўнай працай”.
МАТЭРЫЯЛЫ ДА АДЗІНАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ НА ТЭМУ: “СУЧАСНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА РАЗВІЦЦЯ РЭГІЁНАЎ”:
– Матэрыял, адрасаваны інтэлігенцыі
– Матэрыял, адрасаваны работнікам прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі
– Матэрыял, адрасаваны моладзі
