АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ

Тэма: «МЫ РАЗАМ НАЗАЎСЁДЫ: ДА 85-ГОДДЗЯ ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ І БССР»

Сёння мы будзем казаць пра лёсавызначальную для кожнага, хто любіць і верыць у Беларусь, дату-17 верасня 1939 г.

У гісторыі чалавецтва знойдзецца мала дзяржаў, якія былі б раз’яднаныя, але ўсё-ткі уз’ядналіся. Зноў сталі адным цэлым. І наша краіна – адзін з нямногіх, можна нават сказаць, унікальных прыкладаў.

85 гадоў таму адбылося ўз’яднанне нашай краіны, беларускага народа. З тых часоў мы адзіныя тэрытарыяльна і духоўна. І ніхто не мае права сказаць, што хтосьці, акрамя нас саміх, вырашае лёс нашай свабоднай Радзімы.

Тэрытарыяльная цэласнасць незалежнай Рэспублікі Беларусь, нацыянальнае адзінства нашага народа абапіраецца на лёсавызначальныя Гістарычныя рашэнні, прынятыя 85 гадоў таму. Будаўніцтва сапраўды сацыяльна-арыентаванай дзяржавы магчыма толькі ў кансалідаваным грамадстве.

У XXI стагоддзі нас не зламалі ні пандэмія, ні спроба зладзіць «каляровы» мяцеж, ні рабаўніцкія санкцыі «калектыўнага» Захаду. Не зламалі, бо мы былі разам.

Умовамі захавання адзінства грамадства і дзяржавы з’яўляюцца: патрыятызм; павага і шанаванне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь; кансалідацыя намаганняў і рэсурсаў дзяржавы, інстытутаў грамадзянскай супольнасці і грамадзян па рэалізацыі і абароне нацыянальных інтарэсаў; гатоўнасць грамадзяніна годна выканаць воінскі абавязак, абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь; роўнасць усіх перад законам; павага канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна; сацыяльная адказнасць; Асабістая адказнасць; канструктыўны дыялог паміж грамадзянамі і ўладай; прыхільнасць традыцыйным каштоўнасцям беларускага грамадства; непрыманне любых формаў нацыянальнай, рэлігійнай дыскрымінацыі.

На нашым баку праўда.

І мы адзіныя ў сваім імкненні жыць на сваёй зямлі сваім розумам і працай.

Вось чаму для нас Дзень народнага адзінства-сімвал салідарнасці, патрыятызму і сілы нацыі.

“Сам час, час глабальнага перадзелу свету, вярнула дату 17 верасня ў наш каляндар дзяржаўных святаў. Чым больш мы бачым, як бурацца сучасныя дзяржавы, як народы губляюць радзіму, дом, традыцыі, – тым пільней углядаемся ў гісторыю роднай зямлі… па сутнасці няма новых выклікаў. Ёсць забытыя старыя ўрокі і пагрозы. І ёсць абарона-шматвяковы вопыт, які навучыў нас быць разам і ў шчаслівыя, і ў цяжкія часы», – падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка 17 верасня 2023 г. на патрыятычным форуме “Мы-беларусы!».

МАТЭРЫЯЛЫ ДА АДЗІНАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ НА ТЭМУ: “МЫ РАЗАМ НАЗАЎСЁДЫ: ДА 85-ГОДДЗЯ ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ І БССР»:

Агульны матэрыял

Матэрыял, адрасаваны інтэлігенцыі

Матэрыял, адрасаваны работнікам прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі

Матэрыял, адрасаваны моладзі