Для выканання тэхналагічных паліграфічных працэсаў і аперацый пры вырабе рознай друкаванай прадукцыі мы выкарыстоўваем абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў.
Маюцца дзве рулонныя поўнакаляровыя газетныя машыны ТENSOR-1400 з наступнымі тэхналагічнымі магчымасцямі:
Паўтарае канструкцыю машыны TENSOR-1400. Дадаткова машына абсталяваная ўстаноўкай для абразання выданняў фармату А4 з трох бакоў. Такая камплектацыя дазваляе друкаваць не толькі газетныя выданні аб’ёмам ад 8 да 40 палос фармату А3, але і выданні фармату А4 з наступным абразаннем з трох бакоў па патрабаванні заказчыка, а таксама 16-старонкавыя выданні з праклейваннем па карашку і абразаннем з трох бакоў, што выключае наступную апрацоўку, скарачае тэрміны вырабу прадукцыі. Акрамя таго, у склад гэтай машыны ўваходзіць газавая сушка фірмы «Jardis» (тэхналогія друку Heatset), якая дазваляе друкаваць прадукцыю на мелаванай паперы аб’ёмам 16 палос фармату А4 або 8 палос фармату А3.
TENSOR-1400/Т-400 BE пры дапамозе прывада можна аб’яднаць у адзін друкарскі агрэгат, што дазваляе адначасова выкарыстоўваць тэхналогію Coldset і Heatset для друку газетнай (8, 16, 24, 32, 40, 48 палос фармату А3) і часопіснай (16, 32, 48, 64, 80, 96 палос фармату А4) прадукцыі пры ўмове, што крыючае палатно з мелаванай паперы.
Абразны фармат А4 – 200×270 мм.
Дзякуючы тэхналогіі Heatset магчымы выпуск перыядычных і рэкламных выданняў на суперкаландраваных і мелаваных паперах шчыльнасцю 45–80 г/м2 і колернасцю 4+4.
Газетны агрэгат UNISET-75 канцэрна Manroland на сённяшні дзень з’яўляецца, без перабольшання, самым сучасным, высокааўтаматызаваным і хуткасным: