Абсталяванне і тэхналогіі

Стратэгія развіцця Беларускага Дома друку, яго тэхнічнае пераўзбраенне будуюцца на ўкараненні найноўшых тэхналогій з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання. Гэта дае магчымасць выпускаць паліграфічныя вырабы, якія карыстаюцца попытам нарынку і задавальняюць патрабаванням спажыўцоў.

На прадпрыемстве ўстаноўлена вялікая колькасць рознага абсталявання, якое дае магчымасць вырабляць друкаваную прадукцыю для ўсіх сфер дзейнасці чалавека. Любыя паліграфічныя вырабы: візіткі, папярова-белавыя тавары, рэкламная прадукцыя і такія больш складаныя, як кнігі, газеты, часопісы, упакоўка, абароненая прадукцыя — усё гэта можна надрукаваць у Беларускім Доме друку.

Нашымі партнёрамі з’яўляюцца вядучыя сусветныя вытворцы абсталявання – кампаніі Manroland, Heidelberg, AGFA, Tensor Group, Inc., GOSS International, RIMA-SYSTEM, Muller Martini, Kolbus, FIDIAS.rl, Lesko Engineering, OMET, DCM-ATN, Flint Grup і інш. Іх маркі кажуць самі за сябе.

Беларускі Дом друку і надалей будзе рабіць усё, каб ісці ў нагу з сусветнымі тэндэнцыямі паліграфічнай вытворчасці.

НАЧАЛЬНІК АДДЗЕЛУ МАРКЕТЫНГУ

Падрэз Вадзім Леанідавіч
+375 17 202-00-90, +375 17 292-11-44, +375 17 331-67-74
marketing@domdruku.by